Беларуская апазіцыя паскардзілася ў Брусэлі на драконаўскія сумы аплат за арганізацыю масавых акцый

«Да будучага суда над галоўнай рэдактаркай парталу tut.by Марынай Золатавай, да новых атак на хрысціянскія царквы, да іншых прыкладаў парушэння правоў чалавека дадалася драконаўская пастанова ўрада аб грашовых выдатках на масавыя акцыі.

Мы будзем тлумачыць нашым партнерам, што новыя ўмовы правядзення пікетаў і мітынгаў робяць іх фактычна немагчымымі», — сказаў Віталь Рымашэўскі.

У Брусэлі разам з Рымашэўскім знаходзяцца Ірына Вештард, Юрась Губарэвіч, Сяргей Калякін, Ганна Канапацкая, Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, што за паслугі міліцыі, медыкаў і дворнікаў арганізатары акцый і раней мусілі плаціць, але колькі канкрэтна — вызначалі мясцовыя ўлады. Цяпер стаўкі вызначыў урад.

За ахову грамадскага парадку арганізатар мусіць заплаціць:

  • 76,5 рубля — калі ў акцыі бяруць удзел да 10 чалавек;
  • 637,5 рубля — ад 11 да 100 чалавек;
  • 3825 рублёў — ад 101 да 1000 чалавек;
  • 6375 рублёў — больш за 1000 чалавек.

Калі акцыя праводзіцца ў месцы, не аднесеным мясцовымі ўладамі да пастаянных месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў, названую суму трэба памножыць на 1,5.


Дэлегацыя беларускіх апазіцыйных палітыкаў удзельнічае ў форуме «Еўранеста» ў Брусэлі, піша Радыё Свабода.

Як паведаміў адзін зь лідэраў хрысьціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі, беларускія апазіцыянеры пашырылі тэзы сваіх выступаў у сувязі з новым парадкам аплаты за «паслугі» міліцыі, медыкаў і ЖКГ, якая кладзецца пастановай урада Беларусі на заяўнікаў масавых акцый.

Источник: NN.BY