Набор на Восточноевропейскую школу политических исследований

Восточноевропейская школа политических исследований совместно с Советом Европы объявляют конкурс на обучение в 2019 году. 

Дедлайн: 20 марта

Когда: с 20 апреля по 10 ноября 2019 года

Где: Будапешт/Страсбург

Для кого: граждане Республики Беларусь до 35 лет

Стоимость: 150 евро (+оплата визы и страховки)

Подробная информация: 

Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці 20 красавіка (месца правядзення будзе вызначана пазней), другую – з 15 па 20 мая у Будапешце, а апошнюю – 8 – 10 лістапада 2019 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю).

Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.
У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін. 

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.
Удзельнікі праграмы аплачваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйныя выдаткі ў памеры 150 Еўра. Астатнія выдаткі аплачваюць арганізатары.

Спасылкі

Інфармацыю пра Школу можна знайсці тут:www.facebook.com/eespsbelarus , пра Раду Еўропы і праект Школ палітычных даследаванняў – на сайце Рады Еўропы:http://www.coe.int/t/dgap/sps/default_EN.asp , а таксама на сайце Еўрапейскай Асацыяцыі Школ палітычных даследаванняўhttp://www.schoolsofpoliticalstudies.eu . Больш падрабязную інфармацыю пра УШПД для падачы заявак можна атрымаць у групе Facebook па адрасе:

https://www.facebook.com/groups/397478097015796

Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет. Анкету неабходна выслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com да 20 сакавіка 2019 г. У дадатак да анкеты трэба таксама выслаць наступныя дакументы:
1. свой фотаздымак памерам не менш як 1000 пикселаў па меншым баку у фармаце JPEG;
2. рэзюмэ (CV);
3. кароткую инфармацыю пра сябе (максімум – па два абзацы на английскай і беларускай ці рускай мовах);
Назвы файлаў: PROZVISHCHA_IMIA_2019 (напрыклад, VASILEVICH_KATSIARYNA_2019), а пасля – _Anketa, _Photo, _CV, _brief. Форму анкеты-заяўкі і прыклад кароткага рэзюмэ можна знайсці ў гэтай групе ў падзеле “Файлы”.